Беларуская пракуратура ўжо рыхтуе дакументы для экстрадыцыі былога гендырэктара «Пінскдрэву», якога сёння затрымалі ў Польшчы. Ад крымінальнага пераследу, распачатага пасля гібелі 14-ці чалавек ад выбуху на прадпрыемстве, Ларан Арыніч хаваўся ля гораду Радам, дзе яго і знайшла польская паліцыя.