Каля беларускага пасольства ў Бішкеку працягваюцца пратэсты незадаволеных перабываннем у нашай краіне сям'і Бакіевых. Праўда, беларускія дыпламаты пакуль не бяруць прыкладу з кіраўніка кіргізскага дыппрадстаўніцтва ў Менску, што на нявызначаны тэрмін вярнуўся на Радзіму. Але ўсё бліжэй момант, калі выкананне прафесійных абавязкаў у Бішкеку можа стаць немагчымым.