Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэха народнага схода

Заўзята да Народнага сходу рыхтаваліся і яго ўдзельнікі, і ўлады, аднак тое, што мелася стаць акцыяй нацыянальнага маштабу, арганізатары называюць цяпер толькі рэпетыцыяй. ВІКТАР ІВАШКЕВІЧ, АРГКАМІТЭТ НАРОДНАГА СХОДУ: «Пачалі, убачылі, што на сённяшні дзень так. Якія хібы, недахопы. Будзем прыдумваць іншыя формы ўцягвання людзей у працу». Народныя сходы прайшлі больш як у 20 гарадах, аднак агулам яны сабралі ўсяго каля 2 тыс. чалавек. Сысціся ж у меркаванні наконт паспяховасці акцыі не ўдалося нават унутры арганізацыйнага камітэту. ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ, АРГКАМІТЭТ НАРОДНАГА СХОДУ: «Прыйшлі людзі, якія раней не былі заангажаваныя ні ў адной партыі, ні ў адным грамадскім аб'яднанні. Гэтыя людзі гатовыя далей працаваць, і гэта безумоўны поспех». АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, РУХ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: «Калі не казаць, што гэта правал, то можна сказаць, што гэта вялікая няўдача і недапрацоўка арганізатараў...» Эксперты ж называюць канкрэтныя прычыны, чаму сходы мелі не народны, а хутчэй мясцовы маштаб. АЛЕНА ТАНКАЧОВА, ЦЭНТР ПРАВАВОЙ ТРАНСФАРМАЦЫІ: «Неперагледжаная стратэгія, непрадуманы фармат звароту да мэтавых групаў, недастатковая каардынацыя, інфармаванне насельніцтва...» Да арганізацыйных прычынаў дадаюцца і вонкавыя: кепскае надвор'е і перашкоды з боку дзяржавы. Улада выкарыстала як новы метад -- распаўсюд фальшывых улётак пра нібыта адмену акцыі, так і даўно правераны спосаб -- прэвентыўныя затрыманні, пераважна ў сталіцы. АЛЕСЯ ЯКУБОЎСКАЯ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: «Затрымалі агулам <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]