Працягваем сачыць за Венецыянскім кінафестывалем. Учора ўвечары яго ўрачыста адкрыла польская акторка Кася Смутняк. Мінімум галівудскіх фільмаў і адпаведна галівудскіх зорак на сёлетнім фестывалі арганізатары патлумачылі крызісам зоны еўра. З гэтай жа прычыны найстарэйшы кінаадбор у Еўропе стаў больш камерцыйным.