Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, ці звяртаюцца яны па дапамогу да сваіх дэпутатаў. Высветлілася, што ніхто з рэспандэнтаў не ведае, за каго галасаваў. Адпаведна, ніхто свайго дэпутата ў твар не бачыў і па дапамогу не звяртаўся. Прычыны называюць розныя.