Заўтра школы Гомельшчыны наведаюць працаўнікі КДБ. Аднак прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Камітэту не будуць праводзіць там спецаперацыі -- беручы ўдзел ва ўрачыстых лінейках, яны плануюць палепшыць імідж сваёй установы. У Кляпінскую школу-сад дзядзькі-чэкісты прыедуць з падарункамі -- тэлевізарам і школьнымі прыладамі для першакласнікаў. Яшчэ адна дэлегацыя наведае Завойцянскую школу-сад. Для падшэфных першаклашак сілавікі сабралі... партфелі ды набылі на патрэбы школы прынтар.