Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Салідарныя музыкі

Спачатку ўлады абмежавалі ў правах музыкаў, цяпер пачалі пераследаваць іхных прыхільнікаў. Такою заяваю гурт "Ляпіс Трубяцкой" адрэагаваў на затрыманне мадэратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках. ГУРТ «ЛЯПІС ТРУБЯЦКОЙ»: "Нягледзячы на тое, што гурт "Ляпіс Трубяцкой" не меў ніякага дачынення да гэтай суполкі і не планаваў у бліжэйшы час даваць канцэрту ў Менску (бо трапіў у чорны спіс забароненых у Беларусі калектываў), мы лічым сваім абавязкам падтрымаць затрыманых". Мадэратары суполкі пад назваю "Ляпіс Трубяцкой" -- бясплатны канцэрт у Менску" сцвярджалі, што калі яе прыхільнікаў набярэцца 100 000 чалавек -- гурт правядзе ў сталіцы бясплатны выступ. Аднак, як вышэй зазначылі музыкі, -- выступіць у Менску нават і за грошы яны не могуць. "Ляпісы" ўваходзяць у так званы чорны спіс музыкаў, выступы якіх і трансляцыя песняў па дзяржаўным радыё і тэлебачанні забароненыя праз іхныя палітычныя погляды. Пляцоўкаю для салідарнасці з музыкамі сталася і адмысловая суполка ў сацыяльнай сетцы. Цяпер салідарнасцю адказалі і "Ляпісы".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]