Заробкі бюджэтнікаў ад заўтра павялічацца -- павышаецца тарыфная стаўка першага разраду. Але чакае беларусаў і шэраг падаражанняў. Якія яшчэ змены ў эканоміцы адбудуцца з 1 верасня і як адаб'юцца на нашых гаманцах? Адразу на 7,1 % павышаецца стаўка першага разраду, а гэта значыць, што заробак бюджэтнікаў вырасце ў сярэднім на 6,1 %. Захада гэтая, паводле ўраду, мае кампенсаваць рост спажывецкіх коштаў, якія паводле апошніх звестак ад пачатку года выраслі амаль на 15 %.