Адміністратараў апазіцыйных інтэрнэт-суполак, затрыманых напярэдадні працаўнікамі КДБ, прыгаварылі да адміністратыўных арыштаў. Працягваецца і зачыстка апошняй дагэтуль адносна свабоднай зоны ў Беларусі -- інтэрнэту. Камітэтчыкі ўзламалі групы ў сацыяльных сетках, дзе карыстальнікі выказвалі свае меркаванні адносна ўладаў. Ці атрымаецца арыштамі, запалохваннямі ды ператрусамі спыніць апазіцыйны інтэрнэт-рух?