Якім мусіць быць дэпутат парламенту? Гэтае пытанне задалі чальцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Актывісты падчас сустрэчы з выбарцамі абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, а таксама ролю, якую ў дзяржаўным кіраванні мусяць адыгрываць народныя абраннікі.