ЛАТЫШЫ ДАМОВІЛІСЯ У Латвіі скончыўся парламенцкі крызіс. Тры палітычныя партыі аб'ядналіся супраць агульнага праціўніка -- прарасейскай арганізацыі "Центр согласия". У выніку пераможцы засталіся ў апазіцыі. На парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў Латвіі тры тыдні таму, найбольш галасоў сабрала расейскамоўная партыя "Центр согласия" на чале з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым. Але амаль траціна атрыманых дэпутацкіх месцаў не азначае прыходу да ўлады. Латвіяй будзе кіраваць Нацыянальная кааліцыя правасуддзя, толькі што створаная з Партыі рэформаў, аб'яднання "Адзінства" і правага аб'яднання "Усё для Латвіі!". Удзельнікі кааліцыі падтрымліваюць сённяшняга прэм'ер-міністра Валдыса Дамброўскіса, які, хутчэй за ўсё, застанецца на пасадзе і створыць урад. КАДАФІ ДАЦІСКАЮЦЬ Паўстанцкія войскі, верныя пераходнаму ўраду Лівіі, узялі ў акружэнне прыхільнікаў Кадафі ў родным горадзе дыктатара Сырт. Камандзіры паўстанцаў рапартуюць, што загналі ворага на маленькі лапік узбярэжжа. Аднак у цэнтры гораду працягваюцца баі. Нацыянальная пераходная рада Лівіі рыхтуецца абвесціць перамогу адразу па ўзяцці Сырту, нават калі Кадафі не будзе арыштаваны. Тым часам прадстаўнік лівійскага племені туарэгаў заявіў, што палкоўнік хаваецца ў пустыні на паўднёвым захадзе краіны. МУСА АЛЬ-КОНІ, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПЕРАХОДНАЯ РАДА ЛІВІІ: "Гэтую тэрыторыю трэба кантраляваць з паветра -- беспілотнікамі ды верталётамі. Таксама мы просім урад Францыі, каб французскія спецназаўцы манітаравалі прастору паміж Чадам, Нігерам і <b>...</b>