Чаго не дамагліся ад Цэнтральнай выбарчай камісіі, дамагаюцца ў Вярхоўным судзе. Астатні шанец трапіць у кандыдаты на месца ў парламенце выкарыстоўваюць незарэгістраваныя прэтэндэнты. У апошнюю інстанцыю трапілі ўжо 8 скаргаў на рашэнні ЦВК. Права балатавацца адстаяў пакуль толькі экс-кандыдат на прэзідэнта Віктар Цярэшчанка. Іншых жа не суцяшае нават гэты факт. belsat.eu