Тыдзень таму ўрад Кыргызстану адклікаў Асаналіева з Беларусі для кансультацыяў. Гэты крок быў рэакцыяй на маўчанне з боку ўладаў Беларусі ў справе запыту кыргызскага боку на выдачу Жаныша Бакіева, малодшага брата зрынутага прэзідэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева. Абвінавачаны на радзіме ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў, ён або чалавек, падобны на яго, быў сфатаграфаваны ў Менску ў сярэдзіне жніўня. На мінулым тыдні ўлады Кыргызстану звярнуліся ў выканаўчы камітэт СНД з просьбай аб экстрадыцыі Жаныша Бакіева. Аднак улады Беларусі факт ягонага знаходжання ў Беларусі да гэтага часу не пацвердзілі.