Сярэдні паказнік сальда вонкавага гандлю таварамі за першае паўгоддзе склаў $ 331 млн. Аднак у ліпені сальда дасягнула ўсяго $ 23,2 млн і такім чынам знізілася ў 18 разоў у параўнанні з чэрвенем. На ўзроўні вонкавага сальда адбілася зніжэнне аб'ёму экспарту тавараў на $ 266,9 млн усяго за месяц . Рэзкае падзенне сальда можа быць звязанае з «прыпыненнем» схемы экспарту ў краіны Еўразвязу растваральнікаў і змазачных матэрыялаў з расейскай нафты без выплаты экспартнай мыты ў расейскі бюджэт.