На 35-м годзе пайшоў з жыцця бас-гітарыст гурта «Litvintroll» Алег Клімчанка. Трагедыя адбылася ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры, дзе праходзіў фестываль «Масс Меdиум». Адразу пасля інцыдэнту канцэрт спынілі, а гледачоў вывелі з залы. Аднак музыку лекары выратаваць не змаглі.