Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама вырашыў стаць яшчэ бліжэйшым да народу. Сярод шараговых амерыканцаў вельмі пашырылася традыцыя вырабу хатняга піва, цяпер шмат хто варыць яго дома або ў гаражах. Каб не адставаць ад выбарцаў, спадар Оўбама дазволіў паказаць, што той жа працэс адбываецца і ў кухні Белага дому. Рэцэпты www.whitehouse.gov ўлюбёных кіраўніком дзяржавы гатункаў абнародавалі ў блогу "Эль для шэфа" на сайце Белага дому. Цяпер кожны аматар піва хоць на хвіліну можа пачуцца прэзідэнтам, глытнуўшы "Цёмнага мядовага элю для Белага дому" або "Мядовага портэру для Белага дому".