Мець дах над галавою хоча кожны. Жыхары ж аднаго з дамоў у вёсцы Стараград, на Кармяншчыне, абавязкова ўдакладняць: дах варта мець не дзіравы! Мясцовыя камунальнікі ад рамонту адмаўляюцца, самастойна ж выправіць сітуацыю на жабрацкія заробкі людзі не ў стане.