Жаныш Бакіеў застанецца ў Беларусі. Генеральная пракуратура не задаволіла запыту аб ягонай экстрадыцыі. А пакуль нашая краіна становіцца прытулкам зрынутых дыктатараў ды іхных сем'яў, у бок Кыргызстану гучаць ананімныя пагрозы. Ціск у справе Бакіевых можа каштаваць Бішкеку сяброўства у Мытным саюзе.