Сірыйскія паўстанцы заяўляюць, што ім удалося збіць ваенны самалёт на поўначы Сірыі. Апазіцыянеры паведамляюць, што знішчальнік быў збіты 4 верасня інтэнсіўным агнём з кулямётаў. Тым часам дзяржаўныя тэлеканалы паведамляюць, што самалёт разбіўся праз тэхнічныя праблемы.