У выніку катастрофы загінулі 44 асобы, у тым ліку асноўны склад хакейнага клубу «Лакаматыў», у якім гуляў наш зямляк, капітан зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей. Самалёт ляцеў з Яраслаўля ў Менск на матч з «Дынама», што меў адбыцца 8 верасня 2011 г. на «Менск-Арэне».