7 гадоў калоніі ды канфіскацыя маёмасці за хабар у асабліва буйным памеры. Такі прысуд былому намесніку кіраўніка Віцебскага аблвыканкаму Леаніду Кавалёву агучыў Менскі гарадскі суд. Хабар складаў каля 2500 еўраў. Што праўда, адзін год чыноўніку адразу "скасцілі" паводле амністыі.