Навіна пра тое, што Уладзімір Пуцін можа ачоліць у палёце зграю белых жураўлёў, сталася для інтэрнаўтаў нагодаю для кпінаў з кіраўніка Расеі. Тым не менш, Пуцін узняўся ў неба разам з жураўлямі на адмысловым дэльтаплане. Палёты на дэльтаплане разам з жураўлямі на паўвыспе Ямал -- гэта частка навуковай праграмы для захавання гэтага віду. Уладзімір Пуцін выступаў у ролі важака жураўлёў, што выраслі ў няволі. Птушкі мусяць прызвычаіцца ляцець за дэльтапланам, і пазней дасведчаны пілот павядзе зграю на зімоўку ў Цэнтральную Азію.