Мінуў год з дня авіякатастрофы, у якой загінула каманда яраслаўскага "Лакаматыву". Самалёт з хакеістамі на борце ляцеў на хакейны матч у Менск, аднак недалёка ад Яраслаўлю пацярпеў крушэнне. Трагедыя закранула і нашую краіну. У катастрофе загінулі трое беларусаў -- абаронца "Лакаматыву" Руслан Салей, нападнік Сяргей Астапчук і трэнер Мікалай Крываносаў.