Паводле Святланы Вінаградавай, затрыманне звязанае з заўтрашнім святкаваннем Дня гораду ў Менску. "Перад кожным святам, перад прыездам высокапастаўленых асобаў Пашу ды іншых хлопцаў затрымліваюць, гэта ўжо сталася нормаю. З гэтым трэба змагацца, але я пакуль не бачу шляхоў", -- гаворыць Святлана.