УКРАІНЦЫ ПАДТРЫМАЛІ ТВІ Тысячы людзей выйшлі на Міхайлаўскую плошчу Кіева -- падтрымаць незалежны тэлеканал канал ТВі, трансляцыю якога напярэдадні спынілі ў кабельных сетках Украіны. Палітычных сцягоў на дэманстрацыі амаль не было -- пратэстоўцы адстойвалі не палітычныя погляды, а свабоду медыяў у краіне. belsat.eu