"Самае большае, што можа быць, -- гэта падпіска аб нявыездзе", -- сказаў нашым журналістам Святаслаў Барановіч перад абвЕшчэннем выраку і не прагадаў: тры гады гэтак званай хатняй хіміі з падпіскай аб нявыездзе. Такія ж прагнозы давалі і праваабаронцы. Вось толькі на падставе не матэрыялаў справы, а палітычнага кантэксту ў краіне. УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Працяг гэтай справы і вынікі гэтай справы -- гэта ўжо... Калі раней ставіліся мэты рэпрэсіўныя, то цяпер -- палітычны гандаль". А таму Святаславу, можна сказаць, пашанцавала. Яшчэ паўгода таму, калі ўлады былі занятыя зачысткай апазіцыйнага поля, бальшыня фігурантаў у справе 19 снежня атрымала тэрміны ад двух да шасці гадоў калоніі. Цяпер жа крызіс, Захад узамен за дапамогу патрабуе ад Менску вызвалення палітвязняў. СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ, ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Чаму мы мусім сваім народам гандляваць? Гандлюйце сваімі чыноўнікамі, на якіх накладзеныя санкцыі. А народ жа тут невінаваты". Менавіта народ, а не асобныя прадстаўнікі апазіцыйных партыяў. Апроч вязняў Плошчы, за кратамі застаюцца ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і 6 маладзёнаў: тры за кактэйлі Молатава, кінутыя ў будынак бабруйскага КДБ, і яшчэ трое фігурантаў гэтак званай справы "анархістаў". Маладзёнаў толькі днямі прызналі палітзняволенымі праваабаронцы. Цяпер рашэнне падтрымала апазіцыя. ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА: "Сёння мы падпісалі ўзгодненую паперу з праваабаронцамі, што прысуды супраць іх -- палітычна <b>...</b>