Выбарчая кампанія становіцца ўсё больш гарачая. У кандыдата ад АГП Аляксея Ціханенкі з Воршы спалілі аўтамабіль. Папярэднічалі гэтаму пагрозы і ціск з боку ўладаў. З прыкрасцямі сустракаюцца і іншыя незалежныя кандыдаты ды выбарцы, ад якіх у цэнтрвыбаркам паступіла больш за трыста скаргаў. А тым часам у самім ЦВК выказваюць задавальненне, што ўрэшце кампанія стала больш ажыўленая. belsat.eu