Ім не стае харчавання, лекаў, прадметаў асабістае гігіены, адзення і мастацкіх прыладаў... Дзецям без бацькоў, навучэнцам школаў-інтэрнатаў і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Сёння дзяржава не можа іх забяспечыць, але пры гэтым замінае дапамозе звонку. Гуманітарны канвой з Ірландыі ды Валіі беларускія мытнікі правяралі агулам дваццаць адну гадзіну! Прадстаўнікі дабрачынных фондаў задаюць пытанне: а ці дбае Беларусь пра сваіх грамадзянаў? belsat.eu