На вечар памяці хакеістаў "Лакаматыву" ў "Менск-Арэне", што адбыўся напярэдадні, прыйшлі тысячы прыхільнікаў слыннай каманды. Прыбыў на імпрэзу і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Колем. Не адпаведнае сітуацыі ўбранне абодвух Лукашэнкаў выклікала ў грамадстве нямала негатыўных каментароў. Канькі, клюшка ды малы сын з аналагічнымі атрыбутамі. Гэткаю была эксцэнтрычная амуніцыя кіраўніка краіны для жалобнай акцыі. На ўчорашнім вечары памяці гульцоў "Лакаматыву" толькі прамова кіраўніка краіны выглядала да месца. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Самае жудаснае для нас, што яны ляцелі да нас, да гэтага часу, на гэтую цудоўную арэну. Ляцелі як нашыя самыя блізкія сябры, нашыя родныя браты". Нават хакейныя нумары малодшы і старэйшы Лукашэнкі мелі аднолькавыя: вядома, нумар адзін. І хоць медыі стараліся не звяртаць увагі на недарэчнае ўбранне кіраўніка краіны і ягонага сына, у каментарах чытачоў гучалі далёка не ўхвальныя воклічы. КАМЕНТАРЫ ЧЫТАЧОЎ САЙТУ NN.BY: "Когда же наконец закончится эта показуха? У людей горе -- столько погибших, а он опять тащит этого отпрыска, да ещё и форму на него напёр! Ужас!" "Царство небесное погибшим. Соболезнования родным и близким. А остальное кощунственный пиар -- театр одного актёра, стыдно на всё это смотреть, оставьте в покое погибших и их родных!" Падобную рэакцыю ў красавіку выклікала з'яўленне Аляксандра Лукашэнкі з малодшым сынам на месцы выбуху ў менскім метро. Візіт адбыўся праз некалькі гадзінаў <b>...</b>