У Беларусь вярнуліся тыя, хто ўсяму свету даказаў, што фізічная немач -- гэта не абмежаванне. Беларускіх спартоўцаў-паралімпійцаў на радзіме сустракалі з кветкамі ды аркестрам. З Лондану яны прывезлі дзесяць медалёў. Шэсць з іх заваяваў Ігар Бокій. 18-гадовы спартовец, які ўсталяваў тры сусветныя рэкорды, стаў сенсацыяй Паралімпійскіх гульняў. belsat.eu