Канстанцін Скуратовіч падкрэслівае, што сярэдні заробак у 500 долараў напярэдадні выбараў быў дасягнуты штучна і з мэтаю атрымаць палітычную перамогу. Рост коштаў, крызіс і абясцэньванне рубля наўпрост з гэтым звязаны -- мяркуе аглядальнік. "Усе эканамісты казалі, што гэтага рабіць нельга, аднак гэта было зроблена. Цяпер гэтыя грошы адабралі" - падкрэсліў Скуратовіч.