Гадавіна дэвальвацыі беларускага рубля. Летась за адзін момант беларусы згубілі траціну сваіх ашчаджэнняў. Дэвальвацыя справакавала і гіперінфляцыю. Сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч спрабаваў пераканаць беларусаў у тым, што горшыя часы мінулі і рублю можна давяраць. Аднак пра іншае кажа адмысловая справаздача Нацыянальнага банку. Паводле яе, толькі сёлета за восем месяцаў грашовая маса павялічылася на траціну. Чаму ж верыць: фактам ці запэўніванням чыноўнікаў?