Значная частка беларусаў не лічыць, што людзі з інваліднасцю здольныя паўнавартасна выконваць сацыяльныя ролі. Такія нярадасныя вынікі дало сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў верасні Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў на замову Офісу правоў людзей з інваліднасцю. Палова апытаных маюць родных ці блізкіх з інваліднасцю. Пры гэтым больш за дваццаць адсоткаў рэспандэнтаў лічаць за лепшае накіроўваць такіх людзей для пражывання і навучання ў адмыслова створаныя комплексы. ТАЦЦЯНА ВАДАЛАЖСКАЯ, АГЕНЦТВА ГУМАНІТАРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ: "У нас не было нейкага перагляду каштоўнасцяў, яны ўсё ж трымаюцца гэтай патэрналісцкай устаноўкі. І яна выяўляецца ў такіх вось рэчах -- калі нам трэба нейкія сацыяльныя праблемы вырашаць, мы ўсё гэта аддаем на вырашэнне камусьці". Пятнаццаць адсоткаў рэспандэнтаў мяркуюць, што супольнае навучанне дзяцей з інваліднасцю і без яе, для здаровых -- шкодна. Трыццаць -- што шкодна ў той жа ступені, як і карысна. Каля трыццаці адсоткаў не сталі б галасаваць за інваліда на выбарах у органы выканаўчай улады. СЯРГЕЙ ДРАЗДОЎСКІ, ОФІС ПРАВОЎ ЛЮДЗЕЙ З ІНВАЛІДНАСЦЮ: "Людзі з інваліднасцю сёння застаюцца ў стане аб'ектаў, не суб'ектаў -- не роўныя ўдзельнікі дачыненняў, а аб'екты. Гэта людзі, якіх лечаць, людзі, якіх сацыяльна забяспечваюць, людзі, якіх рэабілітуюць, якім неяк дапамагаюць, спрыяюць, -- але яны не ёсць удзельнікамі". Адмыслоўцы мяркуюць, што на сітуацыю можа паўплываць ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН <b>...</b>