Выдаць Катару зямельныя ўчасткі ў Смалявіцкім і Лагойскім раёнах Меншчыны на будаўніцтва рэзідэнцыі ды паляўнічых вальераў! Інфармацыя пра гэткае распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі, замацаванае сталічным аблвыканкамам, з'явілася сёння ў інтэрнэце. Прэс-служба кіраўніка краіны адмовілася пракаментаваць сапраўднасць дакументу.