Не толькі мець куміра, але і быць максімальна падобным да яго -- прынамсі вонкава --вырашыў Гэрбэрт Чавэс, дызайнер з Філіпінаў. Цяпер калісьці цемнаскурага жыхара выспы і сапраўды можна прыняць за героя коміксаў ды фільмаў, у якіх іграў Кларк Кент. Прафесія дызайнера, якою авалодаў Гэрбрэт Чавес, дапамагае яму шыць строі -- дакладна як у супермена. Аднак, паводле яго, адзенне -- не галоўнае. ГЭРБЭРТ ЧАВЭС, АМАТАР СУПЕРМЕНА: «Строі толькі апранаюць супермена, але галоўнае -- гэта рабіць дабро, сярод вашых суседзяў, у вашым грамадскім жыцці. Гэта робіць з вас героя». Аднак выгляд усё ж грае ролю. Каб прыблізіць сваю аблічнасць да аблічнасці куміра, Гэрбэрт Чавэс адбяліў скуру пры дапамозе ін'екцыяў і зрабіў пластычныя аперацыі на вусны, сківіцы, падбароддзе і сцёгны. Аднак спыняцца на гэтым ён не збіраецца. У найбліжэйшых планах філіпінскага супермена -- ужыўленне металічных імплантантаў у ногі, якія маюць дадаць Чавэсу, калісьці -- цемнаскураму юнаку -- некалькі сантыметраў росту. І ўсе ж ніводная аперацыя не дасць дызайнеру суперздольнасцяў ягонага куміра. Аднак Вясковы супермен, як цяпер называюць Гэрбэрта Чавэса, не вельмі шкадуе. Ён ужо валодае неўласціваю сапраўднаму супермену здольнасцю з надзвычайнаю сілаю прыцягваць да сябе дзяцей. Тыя ахвотна карыстаюцца з кожнай магчымасці пагуляць з суперменам. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"