А што адбываецца з тымі, хто немэтазгодна выдаткоўвае народныя грошы? Чарговая карупцыйная гісторыя прыйшла да завяршэння. Што праўда -- даволі нелагічнага. Магілёўскі абласны суд пакінуў у моцы вырак былому ўжо намесніку старшыні гарвыканкаму Уладзіміру Цітку -- 3 гады пазбаўлення волі. Аднак былы вертыкальнік за кратамі не застанецца: на мінулым тыдні яго вызвалілі. Паводле амністыі. belsat.eu