Першы дзень галасавання адзначыўся таксама затрыманнямі беларусаў і замежнікаў у Магілёве. Працаўнікі міліцыі ды міграцыйнай службы сарвалі сустрэчу, арганізаваную "Грамадзянскім форумам", удзел у якой бралі хрысціянскія дэмакраты і сябры моладзі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З замежжа на спатканне прыехалі прадстаўнікі Міжнароднай ліберальнай моладзі. belsat.eu