І напрыканцы выдання вяртаемся да галоўных, перадвыбарчых падзеяў. Але ў крыху іншым ракурсе. Стварыць у Беларусі народны ўрад самакіравання, а таксама знізіць заробкі дэпутатам дапаможа сам Уладзімір Ілліч Ленін. Правадыра сусветнага пралетарыяту выклікаў у хаўруснікі кандыдат ад ЛДПБ Яўген Крыжаноўскі. Ці атрымалася? Без каментара! belsat.eu