Напоўніцу рыхтуецца краіна і да галоўнага восеньскага свята -- "Дажынак", што пройдуць напрыканцы тыдня ў Горках. Каб прывесці горад да ладу, з дзяржаўнага бюджэту пайшло яшчэ 15 млрд рублёў. Агульныя ж выдаткі на "Дажынкі" сягнулі астранамічнай лічбы -- 1 трлн рублёў. Інакш кажучы, больш як па 100 тыс. з кішэні кожнага беларуса. belsat.eu