У прэс-рэлізе амерыканскага міністэрства гаворыцца, што супраць «Белзнешпрамсэрвісу» ўведзеныя санкцыі за сувязі з Бюро армейскага забеспячэння, якое ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны Сірыі ды закупляе зброю, у тым ліку ракетную тэхніку. Паводле інфармацыі ЗША, «у сакавіку 2011 г. Бюро армейскага забеспячэння рыхтавалася атрымаць ад «Белзнешпрамсэрвісу» выбухоўнікі для авіябомбаў». «Авіябомба выкарыстоўваліся ўзброенымі сіламі Сірыі апошні раз у ліпені 2012 г. пры бамбаванні Халебу (Алепа), гэта было часткаю скаардынаваных дзеянняў урадавых войскаў для запалохвання апазіцыі», -- паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.