Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Атамная будучыня ўсё бліжэй

Тэма развіцця айчыннай атамнай энергетыкі зноўку ў топе медыйных паведамленняў і выказванняў чыноўнікаў. Нагодаю для «атамнага буму» сталася пазаўчарашняе падпісанне ў Пецярбургу крэдытнага пагаднення на будаўніцтва АЭС у нашай краіне. МІХАІЛ МІХАДЗЮК, МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ: «Мы атрымалі прававое поле, каб заключаць першачарговыя ды іншыя праграмы ў межах рэалізацыі праекту, а таксама фінансаваць гэты праект, у тым ліку за кошт крэдытных рэсурсаў, якія мае выдаць Расейская Федэрацыя». Менавіта з дапамогаю расейскага крэдыту Беларусь плануе пакрыць да 90 % усяго кошту праекту. Гаворка ідзе пра суму каля дзевяці мільярдаў долараў. Канчатковае пагадненне мае быць падпісанае ўжо на пачатку наступнага года. Пакуль жа грошай няма, словы застаюцца толькі словамі, цвердзяць праціўнікі праекту. АНДРЭЙ АЖАРОЎСКІ, ФІЗІК-ЯДРАВІК, РАСЕЯ: «Гэтыя размовы могуць зацягнуцца не на адзін год. Таму гэтыя сцверджанні, якія распаўсюджваюць медыі: маўляў, Лукашэнка сказаў, што можна пачынаць капаць катлаван хоць заўтра -- так, ён можа ўзяць рыдлёўку ды ісці капаць хоць заўтра!» Зрэшты, застаецца неразвязанаю не толькі незадаволенасць грамадскасці, але і міжнародны канфлікт паміж афіцыйным Менскам і паўночнымі суседзямі. Учора літоўскі амбасадар у Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што выбар пляцоўкі за 50 км ад Вільні палітычна матываваны. Нашых чыноўнікаў абвінавачванне не збянтэжыла. АЛЯКСАНДР АНДРЭЕЎ, МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ПРЫРОДЫ: «Наш выбраны праект -- гэта бяспечны і адзін з найлепшых <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]