Для Сяргея пакупка лекаў, як для большасці -- пакупка хлеба. Без іх інвалід з дзяцінства не змог бы нармальна існаваць. Таму падаражанне медычных прэпаратаў для яго цяпер істотная праблема. СЯРГЕЙ ГІРКІН, ІНВАЛІД ІІ ГРУПЫ: «Вось гэты «Диклафинак» -- гэта самыя танныя лекі і яны мне пакуль па кішэні, але што я буду рабіць потым, калі гэтых лекаў не стане, бо лекі знікаюць, я не ведаю». Знікаюць найперш недарагія імпартныя лекі. Нягледзячы на падаражанне, менавіта ім, а не айчынным аналагам, аддаюць перавагу беларусы. Таму стараюцца запасціся імі перад ростам коштаў. МЕНЧУКІ: «Цяпер некаторыя беларускія лекі можна прымаць як крэйду». «Беларускімі лекамі адносна можна абысціся, як аказанне першай дапамогі». «Няхай гэта дорага, але я стараюся набыць імпартнае». Згаджаюцца з такім меркаваннем і самі лекары. Айчынная фармацэўтычная прамысловасць, паводле іх, не толькі не забяспечвае поўнага спектру лекаў, але і не заўсёды можа канкураваць з імпартнаю ў пытаннях якасці. АНДРЭЙ ВІТУШКА, АНЕСТЭЗІЁЛАГ-РЭАНІМАТОЛАГ: «Не сакрэт, што лекі каштуюць танней, бо яны вырабленыя ў краіне з больш таннаю працоўнаю сілаю, а часта бывае так, што эфект ад адных і тых жа медычных прэпаратаў абсалютна розны». Імпартныя лекі аптэчныя сеткі набываюць за валюту, а яе -- усцяж паводле афіцыйнага курсу. Пераходзіць на рынкавы курс у гэтай галіне дзяржава перадумала, а значыць рэзкага скачка цэнаў не адбудзецца. Але і афіцыйны курс, хоць і меншы, таксама расце. За месяц ён павысіўся больш як на 7 %. У <b>...</b>