Сваё змаганне з сілавікамі працягваюць журналісты незалежных выданняў. Шэф-рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько ў гэтай барацьбе можа адзначыць невялікую перамогу: яго выключылі са стоп-ліста беларускіх памежнікаў. Затое Андрэй Пачобут яшчэ прынамсі месяц правядзе ў статусе абвінавачанага.