Пайшла з жыцця Крысціна Шацікава. Вядомая грамадская актывістка цяжка пакутавала ад анкалагічнага захворвання, да якога спрычынілася ў тым ліку і моцнае збіццё Крысціны міліцыянтамі ў 2006 г. Тады дзяўчыне, якая пасля выбараў актыўна абараняла намётавы лагер, пашкодзілі лімфатычныя вузлы.