Ці адбываецца гэтак неабходная беларускай эканоміцы мадэрнізацыя? Ва ўрадзе перакананыя, што так. І кажуць пра шэраг указаў і дэкрэтаў, якія апошнім часам падпісаў кіраўнік краіны. Але ж у рэчаіснасці ад гэтага нічога не мяняецца, бо ўсе зрухі так і застаюцца на паперы. Што магло б змяніць сітуацыю?