Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Зайчык" працягвае падзенне

Беларускі рубель працягвае імклівае піке ўніз. У стасунку да амерыканскай валюты нацыянальная патаннела яшчэ на 300 руб.: на сённяшняй дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы долар каштаваў ужо больш за 9 тыс. руб. З пачатку тыдня гэта ўжо трэцяе падзенне «зайчыка». У аўторак яго курс знізіўся на 3,8 %, а ўчора беларускі рубель упаў на ўсе 6 %. Такім чынам, паводле выніку гандлявання на дадатковай сесіі, курс «зайчыка» за 3 дні знізіўся на 1090 руб. і дасягнуў 9010 руб. за 1 долар. Тым часам афіцыйны курс рубля, наадварот, умацоўваецца. На сённяшняй асноўнай сесіі ён павялічыўся на 0,59 %. Цяпер паводле афіцыйнага курсу долар каштуе 5731 руб. Такім чынам, нягледзячы на раней заяўлены дзяржаваю намер скараціць розніцу паміж афіцыйным і рынкавым курсамі, разрыў паміж імі павялічыўся яшчэ больш. Мар'яна Чарняева, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]