Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

І палітыкаў і артыстаў

Тым часам і карныя органы прымаюць зАхады, каб чарговы Народны сход не адбыўся. Сёння быў арыштаваны адзін з яго арганізатараў --Віктар Івашкевіч. Аператыўнікі прыйшлі таксама і па душу музыкі Сяргея Міхалка. Лідару гурта «Ляпіс Трубяцкой» пагражае крымінальная адказнасць за словы на адрас прэзідэнта краіны. Віктара Івашкевіча арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі 8 кастрычніка. Апазіцыйны Народны сход адбыўся ў некалькіх гарадах краіны ў мінулую суботу. Паплечнікі Івашкевіча называюць арышт помстаю за арганізацыю мітынгаў. ВІНЦУК ВЯЧОРКА, ГРАМАДСКІ ДЗЕЯЧ: «Не дзіўлюся, што затрымалі Віктара. Яшчэ перад тым, перад суботай, яны прэвентыўна затрымлівалі, пераследавалі і арыштоўвалі людзей, звязаных з Народным сходам, у рэгіёнах». Аргкамітэт Народнага сходу не падаваў заяўкі на правядзенне акцыі, бо паводле закону «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах» гэта не абавязкова. Але за два дні да акцыі Генеральная пракуратура папярэдзіла Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча пра незаконнасць іх дзеянняў. Небяспечна займацца публічнаю крытыкаю не толькі палітыкам, але і музыкам. Паводле незалежнага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», крымінальная справа супраць Сяргея Міхалка пакуль не распачатая. Аднак органы пракуратуры правяраюць ягоныя выказванні на адрас уладаў Беларусі. Лідара гурта «Ляпіс Трубяцкой» выклікалі на гэтую раніцу ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы. ЯЎГЕН КАЛМЫКОЎ, ПРАДЗЮСАР ГУРТА «ЛЯПІС ТРУБЯЦКОЙ»: «Прыйшлі ўпаўнаважаныя на хатні адрас Міхалка <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]