Як выглядаюць „стандартныя" беларускія датэрміновыя выбары? Як патлумачыць феномен „аргнаізавана-прымусовага" галасавання, калі ніхто не сумняецца ў выніках выбараў? „Адсотак прагаласаваўшых датэрмінова -- вельмі вялікі па краіне. У Беларусі гэты паказчык звычайна складае 20-30 %, што мы лічым не нармальным, таму што асноўная ідэя датэрміновага галасавання -- даць магчымасць прагаласаваць чалавеку, які з нейкіх пырчынаў не можа гэтага зрабіць у дзень выбараў", - гаворыць госць праграмы правабаронца Валянцін Стэфановіч.