І напрыканцы выдання вяртаемся да выбарчай тэматыкі. Абураныя брытанцы нагадалі свайму віцэ-прэм'еру пра ягонае нявыкананае перадвыбарчае абяцанне -- не дапусціць падаражання адукацыі, ды запатрабавалі тлумачэнняў. Нік Клэг папрасіў прабачэння, але людзі ўспрынялі гэта скептычна. Затое тыя ж словы, пакладзеныя на музыку, ужо праслухалі больш за 300 000 чалавек. А ролік цяпер б'е рэкорды папулярнасці не толькі ў Брытаніі.