Улады Беларусі падганяюць заканадаўчую базу пад легалізацыю пераследу грамадзянскай супольнасці. Шэраг паправак у закон аб партыях і грамадскіх аб'яднаннях, а таксама ў кодэксы краіны ўжо прыняў парламент. Патрэбны толькі подпіс кіраўніка краіны. Сваёй чаргі чакаюць змены ў закон аб органах дзяржаўнай бяспекі. Вось некаторыя з палажэнняў. Любая несанкцыянаваная агітацыя, заклікі да сходаў, пікетаў або дэманстрацыяў, паводле зменаў у Крымінальным кодэксе, караюцца арыштам да шасці месяцаў, абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Адміністратыўным правапарушэннем лічыцца атрыманне замежнай фінансавай дапамогі для фінансавання арганізацыі сходаў, пікетаў або вырабу і распаўсюду агітацыйных матэрыялаў ды нават правядзення семінараў. Пакаранне -- штраф з канфіскацыяй гэтай дапамогі. Другое цягам года аналагічнае правапарушэнне цягне за сабой ужо крымінальную адказнасць -- штраф, арышт да трох месяцаў, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да двух гадоў. Змены ў Закон аб органах дзяржаўнай бяспекі санкцыянуюць прымяненне працаўнікамі КДБ фізічнай сілы пры затрыманні патэнцыйных злачынцаў. Прымяненне ж спецсродкаў, у тым ліку кайданкоў, гумавых дручкоў і хімічных рэчываў, а таксама зброі працаўнікамі КДБ, акрамя сітуацыяў, акрэсленых заканадаўствам, можа самастойна вызначаць прэзідэнт краіны! Калі ж у выніку гэтых дзеянняў пацярпяць людзі, працаўнік КДБ не будзе несці адказнасці, калі дзеяў ва ўмовах прафесійнай рызыкі або крайняй неабходнасці <b>...</b>